Старонка:Уставайма, братцы, за дзела, за дзела (1858).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гдзѣ Яго́ пры́мямъ? чо́рная сьвятли́ца,
Залаты́хъ тка́накъ несудзи́въ намъ Бо́гъ;
Што наймилѣ́йша — то ма́тка-зямли́ца,
Жо́вты пясо́чакъ на яе́ палёхъ:
Цябѣ́жъ на пле́чахъ, зямля́ дарага́я,
Ве́лькаму ГО́СЬЦЮ падъ но́жки нясу́.
Охъ! да расо́ю пясо́къ прамака́я.
Узыдзи́ намъ, со́вняйко! падбяры́ расу́!

Зара́, зары́ца бяжы́ць ужо́ зъ не́ба;
Лю́бачки зьве́зды блисну́ли жывѣ́й.
Зъ Бо́гамъ, брато́чки, канча́ймо што тре́ба!
Лёгко на се́рцу и вача́мъ сьвятлѣ́й.
Зары́ца ка́жа: вы Бо́жыя дзѣ́тки;
Зьве́зды марга́юць: бра́тамъ ста́не па́нъ….
Вотъ тума́нъ цёмны ры́нувъ на пале́тки.
Узыдзи́ намъ, со́вняйко! разгани́ тума́нъ!

Бо́жаё со́нцо блисну́ло на га́ли,
Дзѣньку́ вялѣ́ло гуля́ць на дваре́,
Шле́ да насъ пта́шки кабъ пѣ́ць памага́ли,
Тума́нъ прагна́ло, расу́ надбяре́.
И нашо́ СО́НЦО да на́съ прыбыва́я,
Дабро́ и ща́сьцё разсява́я Іонъ
Здаро́въ будзь, Ве́льки ГАСПАДАРУ кра́я!
Здаро́во будзь, СО́ВНЯЙКО! пакло́нъ! о, пакло́нъ!

|}