Старонка:Успаміны Лявіцкая Бадунова.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аб тым, як трэба будаваць школу, тэатр, жыцьцё. Ён мне абяцаў прыняць усе крокі, каб Цяраўскі зноў мог працаваць на карысьць беларускага тэатру.

Некалькі разоў падымаліся мы, каб пакінуць яго, даць яму магчымасьць заснуць. Ён ня пушчаў нас гэтак энэргічна, што мы зноў садзіліся ў крэсла.—Я ня буду вячэраць бяз вас. Мне так яшчэ хочацца, каб вы пасядзелі ў мяне,—казаў ён горача і вачамі прасіў нас застацца.

Позна ноччу на ціхіх вуліцах Менску несьлі мы з сабой цяжкія думкі аб нашым дарагім хворым... Праз тры тыдні Аляксандра Бурбіса ня стала...

Але не... Ён жывы і павек будзе жыць у памяці і сэрцы беларускага працоўнага народу і яго правадыроў. Ён помнік сам сабе стварыў сваёй гарачаю любоўю да волі роўнасьці і братэрства. Такія людзі не падлягаюць сьмерці.

П. Б.

30-V-1922 г.