Перайсці да зместу

Старонка:Узгадаваньне характару (1928).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дужасьць, могутнасьць волі настолькі свомна характару, што сустракаем часта ідэнтыфікацыю абодвых паняцьцяў. Дужасьць гэная вельмі нятрываўкая, калыткая, за ею трэба заўсёды сачыць, каб пружыністасць яе не паменшала, до невялічкае дзеі, якая перамітусіць непарушныя, здаецца, здабычы. Без яе розум нічога ня здужае. Будзе бачыў нат’ і мэту прад сабою, мэту вялікую, ўсёабхопліваючую, а не кранецца да яе, ня ўмеціме хацець яе зьдзейсьніць. Рэалізуючы водю, трэба ймкнуцца йсьці да яе шляхам адначасна адзінкавым — індывідуальным і грамадзкім — сацыяльным. Недахоп аднаго з учасьнікаў — непраходная запыня. Прыкладам, калі няма згоды паміж школаю і бацькоўскаю хатаю, калі аднаго вучаць аб рэлігіі, а бачымо, што тыя самыя настаўнікі робяць інакш, ўсенька гэта волі не ўзгадоўвае, ня робіць яе дужэйшаю.

Волі трэба імпульсаў. Імпульсы гэныя не заўсёды адныя і тыя самыя. Трэба патрапляць падхапляць згукі, дзе поруч з вечным будзе тое з сучаснасьці, што найбольш закране адзінку.

Дзеля таго, што воля пачынаецца з пачуцьця, трэба каб і гэная ніва ня была ялавінаю, каб на ёй шкодны пырай ня рос, а каб і тутака цьвятнік прыгожы красаваўся. Дабрадзеяньне як трэ’ ўзгадаванага пачуцьця бачым асабліва ў рэакцыі на зьявішчы, калі розум не пасьпевае выступіць актыўна, калі нешта робіцца незалежна, апрычна ад яго. Вось тутака пачуцьцё й зможа паказаць сябе. Дык ясна, як глядзець на яго нам прыдзецца.

Згодна з бачаньнем у характары дзьвюх старон — статычнае й дынамічнае, ўсенькія тры памянёныя рысы маглі-б быць абхоплены статычнаю стараною. Усе яны будуць хутчэй магчымасьцю дзеяньня такога, ці іншага, аднолька-ж дзеяньня ня выклікаюць, нат будучы ў ім потым. Другая частка характару — гэта мэта. Мэта, зорка пуцяводная — вось ад чаго амаль ня бязвыключна залежыць, якім будзе жыцьцё. Хай будзе ўсенька іншае й вельмі багатае — й воля трываўкая й розум вялікі і г. д., а калі мэта благая, дык карысьці адтуль няма ніякае ні грамадзянству, ні самай адзінцы.

Бязумоўна найшляхотняйшая мэта, без магчымасьці зьдзейсьненьня яе, гэта знача бяз прысутнасьці наладжанае першае палавіны характару, сьлядоў не пакіне па сабе, блісьне, што тая маланка, глянуць на яе людцы, пагаманяць крышку і больш рупіцца ня будуць.

Мэта дзеліць людзей, на партыі, рознаякія папрамкі пры аднолькавасьці іншых рысаў характару. Дык бачымо адгэтуль, што яна й ахварбоўвае ў розныя коляры грамадзкае, нацыянальнае, агульнасусьветнае жыцьцё. Кажучы аб мэце, ідзі інакш, памятуйма, што не даволі, каб гэта абы якая была мэта, хай і надта ідэальная, не эгоістычная, нат абхопліваючая кругазорам сьвет усенькі. Не — гэтага мала. Трэба яшчэ, каб яна была рэальная, каб была магчымасьць яе зьдзейсьніць. Гэткая ідэя — мэта згуртуе, аб’яднае й паасобных людзей й вялікія іх грамады — народы. Мэта рэальная, вялікая, падымаючая чалавека што раз вышэй, адчыняючая яму вочы на шчасьце, якая вучыць яго, што шчасьце сапраўднае адзінкі стульна злучана са шчасьцям арганічнае суцэльнасьці — народу, не апрычных кля-