Перайсці да зместу

Старонка:Узгадаваньне характару (1928).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьвет, асяродак, у якім жывем, няспыняючыяся новыя ўражаньні аддаюць у маладзіка першынства актыўнасьці, дынамізму, дзякуючы зноў чаму багацеюць статычныя элемэнты (пакуль ня будзе раўнавагі ў пару дасьпеласьці). Тое ймкненьне магутнае сілы маладое, якое хоча ўсенька спазнаць, прыслутнасьцьнавытару дзейнага“ й будзе першым сапраўды важным элемэнтам характару. З навытару, амаль ня выключна, ў нас пачынаюцца ўцямкі,[1] пагляды, перакананьні, а на іх і пабудаваны характар. Вось чаму думаючы аб характары трэ’ памятаваць аб дзейным навытары. Пагляды ня чужыя, а собскія, якіх я не падхапіў з чужых гутарак, ці кніжкі дый паклаў у зацёмкі мозгу, а пагляды перадуманыя, мае ня толькі з назову, пакажуць чалавека дужага, які ведае чаго і як хацець, які ўмее хацець.

Дзейны навытар забясьпечвае прысутнасьць вясельля душы, тае радасьці, жыцьцёахвотнасьці без чаго й немагчыма зусім сапраўднае жыцьцё.

Гэткае адношаньне, дзейны навытар, неабходна спараджае другі элемэнт характару, мяноўна — сьведамасьць, самасьведамасьць.

Яно й сапраўды — чым далей ад пары дзіцячае, тым лепш выяўляецца розніца паміж аб’ектам і суб’ектам, спасьцярогі адна за другою маўляў крычаць аб гэтым. Спасьцярогі выклікаюць, пакідаюць па сабе новы сьвет, сьвет мрыяў, уяўленьняў. Навытар дзейны, рэакцыя на спасьцярогу, паказуе іншасьць выпладаў фантазыі ад істнуючае рэальнасьці.

Грамадзкае сужыцьцё яшчэ лепш паказуе тую іншасьць аб’екту і суб’екту, спасьцярогі й ўяўленьня. Тое што бачу я, а ня бачаць іныя, пры аднолькавасьці абставінаў — будзе творам суб’ектыўным. Інакш гэта мы ня сьцямім, калі не ў грамадзкім сужыцьці. Хаця й няма паўсюднае згоды, што-ж гэта такое „Я“ нашае, кожны крок наш аднолькаж выяўляе, што я ня тое самае, што мой знаёмы таварыш.

Толькі сьведамы свае якасьці, цэннасьці чалавек згледзіць, дзе ягонае становішча ў грамадзянстве, ён ня будзе пытацца ды ня будзе ў ём і нясьмеласьці.

Чародны элемэнт характару — гэта агульны разьвітак духовы. Назоў шырокі, абхопліваў-бы раўнамернае ўзбагачваньне ўсенькіх уладаў душы г. ё. ўладаў розуму, волі, почаву (пачуцьця).

Дагэтуль істнуючыя пэрыяды мелі характэрнае пяршынства не аднае дык другое з уладаў, кажуць аб пары рацыяналізму, або зноў пачуцьцё на першай чарзе. Сьцяміць лёгка, што розум і пачуцьцё трэба, каб ішлі заўсёды поруч з сабою. Дурны ніколькі-ж ня будзе чалавекам з характарам. Дзель таго ўжо, што ў апошняга мусіць быць цьвярознасьць прысудаў, паглядаў, а гэта немагчыма, калі няма незалежнага думаньня. Што знача незалежнасьць у думаньні, паказуе сяньняшняя школа. У ёй расьцярушаны унівэрсалізм з адначаснаю аднабокасьцю пакідаюць выплады, перамагчы якіх гадунцы ніяк ня здужаюць часта дакуль жывуць.

  1. Паняцьця,