чым думаем кажучы характар, ці сапраўды магчымая гутарка аб ягоным узгадаваньні, ці мо’ мы абманваем сябе, лятуцім толькі аб прыгожых мрыях?!
Дасюлешнія пагляды на характар можна падзяліць на дзьве групы: I — пагляды фізыолёгічныя і II — поыхолёгічныя.
У першых паняцьце характару супольна лучыцца з тэмпэрамэнтам, а тэмпэрамэнт гэта свядомасьць, абапёртая на праявах фізыолёгічна-анатамічных жыцьця чалавека. Адзін з дасьледчыкаў кажа прыкладам аб абсалютнай залежнасьці характару (тэмпэрамэнту) ад шырыні, вялічыні жылаў крывявых[1]; іншы абасноўвае ўсенька на якасьці тонуса нэрваў[2]. У шмат вялікага ліку аўтараў гэнага пагляду, ня гледзячы на даволі вялікія разыходжаньні, магчыма ўбачыць чародныя чатыры разгаліненьні характару[3]; 1) мэлянхолічны, 2) сангвінічны, 3) флегматычны, 4) халерычны.
— Памылка іхняя ў тым, што маняцца знайсьці прычынныя адношаньні, дзе іх няма зусім. Магчыма было-б казаць аб прысутнасьці гэтае лучнасьці, аднолька-ж трэба астацца ў плашчыні гыпотэзаў, яны-ж выказваюць прэтэнсыі да навучнасьці, беззакідлівасьці сваіх паглядаў. А як раз навучнасьці тутака й ня бачым.
Бязумоўна згадзіцца нам трэба, што натуральны падклад прыродных нахілаў уплывае на характар. Толькі-ж ня ўплыў, ўплывавасьць магчымая ў розных людзей неаднальковая, дый ў аднаго й таго самага яна або расьце, або гібее ці зусім прападае.
Дык вось чаму бліжэй праўды пагляды псыхолёгічныя. Шмат напрамкаў бачым тутака, залежна ад мэтадаў падыходжаньня да праблемы. Гэткім чынам адзін з напрамкаў псыхолёгічнае школы карыстаецца інтуіцыяю выключна ў сваіх досьледах. Іншыя, бяруць за фундамант некалькі рысаў, падхоплечных імі з натуры і з іх робяць свае вывады. Трэція ставяць будыніну свайго гледжаньня, дасьледуючы асьцярожна кожны паасобны факт і з вялізарнае колькасьці ўбачаных фактаў імкнуцца да вываду паўсюднага, агульнага. Апошняя галіна досьледаў, якую завуць псыхографіяю навучнаю, хаця й мае будучыну, дагэтуль мала яшчэ распрацавана.
Кожны з памянёных метадаў мае добрыя стораны. Галасы прадстаўнікаў сучаснае навукі падзелячы паміж імі, дзеля таго трэба было-б выкарыстаць па меры магчымасьці, што ў іх усіх ёсьць найлепшага. Ня трэ палохацца гэнае вялікае колькасьці поглядаў, мэтадаў. Багацьце іх магло-б казаці чам толькі аб тым, што дагэтуль яшчэ навука ня здоляла схапіць самае сутнасьці характару, хаця вельмі блізка да таго, ніколі-ж разрозненнасьць гэная ня сьведчыць аб немагчымасьці ўявіць тае сутнасьці. Ждаць пакуль гэнае паняцьце будзе без такіх ужо сумляваньняў нельга, дык таму сьмела, ня гзедзячы на недахопы з боку навукі, трэба намаляваць прад сабою воблік чалавека заўтра, чалавека будучага. Інакш думка аня-