Перайсці да зместу

Старонка:Узгадаваньне характару (1928).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўсюдны напрамак, шлях, якім і сёньня йдзе ці валачэцца чалавецкасьць, забыўся аб нейкім там мэтафізычным, абстракцыйным характары. Глядзелі ўчора, глядзяць й сёньня да рэальнага, да таго, што карысным маніцца, прынамся на заўтра. Далёка глядзець ня хочуць, яно й ня цікаўна чалавеку, які жыве лёзунгам сёньняшнясьці.

Гэны напрамак пакідаў вялізарныя сьляды ўва ўсенькіх галінах, дык няма што дзівіцца, калі ўсюды, на кожнай асноведзі думак найбольш крыштальных — выпаўзалі шчарубінкі, робячыя немагчымым й так даволі крывое лагво дзеяў чалавека. Глянуць на абставіны сацыяльныя, калі змалку дзіця расьце ў бядзе, голадзе, холадзе, гледзячы на роскаш, раскідлівасьць сьветам цяпер валадаючых, ці гэта спагадае ўзгадаваньню поўнага чалавека?! Галіна нацыянальная жыцьця з падзелам на дзяржаўныя і недзяржаўныя народы, на народы большасьці й меншасьці, што выклікае аднолькава ў адных і другіх, дзеля рознаякіх прычынаў, бязупынную барацьбу, змаганьне паміж загадамі паслухмянасьці, а любоўю да свайго народу… Канфлікты духовыя гэткія, ясна, характару цьвёрдага не даюць.

Дык што рабіць? Ці ждаць пакуль ўсё пераменіцца й тады думаць аб распрацоўцы ў сабе чалавека? Ведама на гэткім становішчы астацца немагчыма, ужо дзеля таго, што чалавек з прыроды свае ймкнецца да шчасьця, а што зноў шчасьце сапраўднае магчыма зьдзейсьніць дужаму, магутнаму, валадару прадусім самога сябе, трэба думаць аб узгадаваньні ў сабе гэнае дужасьці воладарства душы. Праца тутака ня гледзячы на нішто ня спынялася й ня спыніцца. Трэба толькі аднаго, каб шырока распаўсюдзілася паняцьцё, дзе яно, тое сапраўднае шчасьце. Трэба сьцяміць, што ўсенькія істнуючыя балячкі, ці агульна магчымыя, залекаваць магчыма не шляхам дзеяньня вонкавага, а наладжваньня ўсярэдзінага.

Вывад апошні, праўда вялікая — вядомая здаўна, ведалі яе людзі старасьветныя, аднолька-ж праўду гэную трэба няспыняючыся паўтараць, каб разьвеяла яна старня пагляды.

Дык знача трэба страсянуць ў сабе душу, каб прачхнулася ў ёй імкненьне да свабоды сапраўднае, незалежнасьці ад мінаючага, не закранваючага сутнасьці зьявішчаў, адношаньня. Ня трэба дзеля гэтага хавацца ў сабе, зачыняцца абсалютна ад кіпучага жыцьця, ня трэба ялавістае кантэмпляцыі — а трэба наладзіць парадак у сабе. Праяваю, магчымасьцю гэнага ладу й будзе характар. Вось чаму гэта пытаньне й будзе загадам агульна-чалавецкім дзеля нас і адначасна нацыянальным.

Няма думаю ў нікога сумлівасьцяў, што адносна ўзгадаваньня характару, сёньня блага зусім. Калі-б папытацца што-ж гэта такое характар, у чым ягоная сутнасьць, у чым праяўляецца ягонае ўзгадаваньне — дык пачулі-б мы або нейкія агульныя растулмачваньні, або кожны чалавек адказваў інакш, па свойму. Шмат хто казаў-бы нам аб немагчымасьці пераінакнаваньня характару, бо ён у нас прыродны, што мы дастаём у спадчыне, ці інакш кажучы — якім радзіўся, такім і пражывеш. Дзеля гэтага пакрысе трэба сказаць, аб