Узгадаваньне характару.
Шмат балючак у нашым нацыянальным жыцьці. Дзе ня глянуць, скуль ня кінуць вокам — усюды блага, усюды дрэнна. Паказваць нат, ня трэба, усе мы бачым добра. Казаць аб іх аднолька-ж трэба, кратацца — на месцы не стаяць, калі хочам перамены, калі хочам, каб сьветазарнае заўтра зіхацела прад намі бліжэй, каб здужалі мы ня толькі аб ім лятуцець, працаваць, змагацца а й ўбачыць собскімі вачыма.
Благоцьце нацыянальнае беларускае падзяліць можна з боку гледжаньня прычыны: 1-е надворнае — вонкавае і 2-е ўсярэдзіннае — унутранае. Аднаго і другога самыя мы, Беларусы, будзем прычынамі безпасярэдчымі або пасярэднымі. Прычыны няшчасьця надворвыя — прыкладам тыя ці іншыя абставіян палітычныя, сацыяльныя з асноведзьдзю агульна-эўропэйскаю ці агульна-сусьветнаю — ведама мала залежныя ад нас. Ці-ж вінавацімець хто нас сёньня, што заняпад наш трываў доўга, ці, што пачалося адраджэньне пазьней на нашай тэрыторыі, чымся ў іншых дружынах славянскіх?! Калі-б была гэткая гутарка, дык ведама мэтнасьці ў ёй ня надта шмат мы нашлі-б. Нашчадкі адказываюць за правіны дзядоў — прадзедаў па столькі па сколькі будуць яны аб’ектам, дзе праяўляецца выплад дзеяў мінуўшчыны. Актыўнае — маральнае адказнасьці на іх няма ніякае.
Ці мы вінаватчыкі безпасярэднія разьдзелу Беларусі на некалькі частак? Усім, хто ня ведае абставінаў жыцьця Ўсходняе Эўропы, і хто размяркоўвае ўсенька на свой лад, а знача Французы, Германцы, Італьянцы глядзяць па „заходняму“ — дык магчыма прыдасцца, што калі мы ня маема чаго, што паводле нас нам належыцца, дык мы і адказваем за бяздольле свае. Гляньце на сваіх суседзяў — яны мелі правы, яны як сьлед скарысталі з бязладзьдзя, якое тамака чаўплося, ці інакш кажучы, трэба было адносна іх пакаваць справядлі-