Перайсці да зместу

Старонка:Узвышша. 1928. № 5.djvu/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мастацтва ў выкананьні гэтае ролі. Артысты здолеў перанесьці гэтага грэцкага тыпа ў нашу сучаснасьць — вібрацыяй голасу, хараством мовы, яе адценьнямі і ньюансамі слоў, надаўшы яму колёрыт беларускага селяніна. І як гэтую надзвычайную стыхійную прыгожасьць псуе адно толькі слова!

Вельмі праўдзіва сказаў адзін расійскі сучасны поэта: „слово — это полководец человечьей массы“. Мова — гэта матар’ял для мастацкага твору. І няўжо трэба, каб гэты матар’ял быў дрэнным? У тэатры слова мае вялікае значэньне. Як тэатральная тэхніка павінна быць удасканаленаю, як разьвіцьцё тэатральнага паказу павінна йсьці паводле пэўных законаў, гэтак і мова ў тэатры не павінна быць абы якою. Найвыдатнейшыя мастакі сцэны пра мову ў тэатры клапоцяцца ня менш, як пра ўсе іншыя галіны тэатральнага мастацтва.

Перапалоханая сялянка крычыць „у чым справа?“ Няхай-бы ўжо, нечага, яна, каб вытрымаць стыль аўгара гэтае п’есы, крычала: „У чым справа?! У мэтах рацыяналізацыі часу і адносна гэтага месца, бязумоўна не мэтазгодна паднімаць тут гэтакі вэрлах!“

Вядома, што аўтар тут выказаў тое, што хацеў выказаць. Непаразуменьне сялянкі паказана. Але выказана ў гэтакай мове, што тып сялянкі, які, скажам, раней ужо ўяўляцца пачаў гледачу, разьбіўся і прапаў ад аднаго слова. Сялянка пачула нейкую нязвычайную гаворку, нейкі крык, убачыла незнаёмых люзей, устрывожылася і замест „што гэта робіцца?“, або „што там гэта“, крычыць „у чым справа?“ Аўтар падаў гэта пасвойму, сказаў гэта ад сябе, а не ад таго чалавека, якога хацеў паказаць.

Або вось яшчэ з аднаго тэатральнага твору. „Я думаю аб нашых адносінах з табою“. „Пачалі адкрываць адзін аднаму свае таямніцы…“ „Зловіш якога злодзея, пачнеш допыт яму рабіць“ і г. д. і г. д. Тут усё дакладна выказана, што хацеў выказаць аўтар. Але гэтакі кірунак, гэтакі дух мовы ўжываюць людзі, якія ўсё жыцьцё сваё працавалі дзе-небудзь у канцылярыях на расійскай мове. І, нарэшце, давялося ім беларусізавацца. І гавораць яны моваю, як быццам і беларускаю (бо не расійская-ж гэта мова). Але мова гэтая цяжкая, сухая, няжывая.

Мова — жывая істота. Яна жыве, а ня існуе. Адным словам, можна вельмі шмат выказаць, або тым-жа самым словам нічога не сказаць. І гэта нават можа быць ад таго, як гэтае слова выгаварыць, Напрыклад, можна сказаць „ты ня ведаеш“. І можна сказаць: „вельмі ты ведаеш!“ Выказана тое самае, але другі раз — мацней, нават з адзнакамі кпін. Але нашым літаратарам гэтае моўнае багацьце не абыходзіць. Вывучэньне мовы — гэта, кажуць, задача лінгвістых, а пісьменьніку трэба ставіць проблемы, „адбіваць сучаснасьць“. Але мала хто думае, што для гэтага патрэбна нейкая, калі льга так сказаць, рачаіснасьць, нейкі матар’ял. Усякі-ж ведае, што з дрэннага матар’ялу нават кашаля не спляцеш, ні то што якога-небудзь твору.

Жонка Льва Талстога ў сваім дзеньніку пісала, што Л. Талстой ніколі не пакідаў, да канца жыцьця свайго, вучыцца расійскай народ-