Перайсці да зместу

Старонка:Узвышша. 1928. № 5.djvu/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На балоне 71 — пасьля таго, як яны „накіраваліся ў салю“, адзін (аўтар гаворыць ад сябе) гаварыў: „калі-б вы мелі магчымасьць заглянуць да мяне“… Значыцца — „направились в зал“… „имели возможность заглянуть“… Дакладная расійская фразэолёгія, нават аўтар не паклапаціўся перакласьці на беларускую мову як належыць. На бал. 73 — „воўк душу выматвае“. („Выматывает душу“).

„Рабочаму не павінны быць страшнымі перашкоды на шляху яго пасоўваньня наперад“ („продвижение вперед“)… „І сьлясарскае і, нават, сталярскае рамёствы яму ня чужы“ (яму ня „чужды"“) „Сумею даць“ („сумею дать“). „Пастараюся ўскладзеныя на мяне надзеі апраўдаць, — заключыў Якаў Гузік“. („Заключил“). „Намякалі…“ — Гэта ўсё на аднэй толькі 25-ай балоне нумара 1 таго самага выданьня за 1928 г. Або ў тым-жа самым творы славечкі і моўныя звароты: „недаўмяваў“, „цяраць“! Дык чаму ўжо зусім ня пісаць, напрыклад, гэтакаю моўнаю формаю: „жалацельна зьдзелаць савяшчаньне і ісчарпаць эці вапросы, каб саздаць упечатленьне“? Гэтакі жаргон спрабуе ўкараніцца, як належыць, у нашым пісьменстве.


У нас не разумеюць, што пераклад літаратурнага твору з чужое мовы ёсьць тая-ж самая літаратурная творчасьць. Перакласьці твор дакладна — невялікая навука, але трэба перадаць яго літаратурнасьць, „душу“ гэтага твору. Дзеля гэтага трэба ўладаць словам, трэба адчуваць мову, адчуваць безьліч адценьняў у кожным слове. Пераклад літаратурнага твору гэта ня ёсьць мэханічная праца. Пераклад на беларускую мову роману І. Бэхэра „Адзіная справядлівая вайна“ найлепш даводзіць усё гэта. Ня можа быць, каб І. Бэхэр ужываў у сваім пісьменстве гэтакія тэрміны, як „усім тыканьнем нашага сэрца“. А „Полымя” здолела гэтае „тыканьне сэрца“ надрукаваць у сваім чацьвертым нумары. „Чурбаны“, „тысячы нясуцца“, „пералязалі праз парканы“, „пранік“… Усё гэта на аднэй 67 балоне. Там-жа і „зграі дзяцей моцна чапляліся за спадніцы матак…“ Гэта апісваюцца няшчасныя дзеці тады, калі горад спасьцігла вялікае гора і бяда. Няўжо пролетарскі пісьменьнік назваў натоўп дзяцей зграяй, ды яшчэ ў часё вялікіх соцыяльных бяднот? Зграя можа быць груганоў, шкоднікаў, драпежнікаў, а не дзяцей. І каб перакладчык адчуваў мову, ён не напісаў-бы гэтак.

„Хмурнае сычэньне і шыпеньне насіліся ў паветры, як грымоты, прыдушаны гураган… Бутлі, напоўненыя якойсь густой кляючай масай качаліся ўгары пад дахамі. Якісь смалісты састаў ліўся сам сабою з куба ў куб. Складаныя сумесі ўтвараліся пры дапамозе найдакладнейшых дзіўных апаратаў. Некалькі пляцформаў, якія былі пабудаваны паміж катлоў, рабілі на Макса ўражаньне готычных цэркваў…“

Што тут ёсьць беларускага ў гэтай „кляючай масе“ нейкага жаргону?


Якое-ж дзіва пасьля гэтага, што нашы газэты распаўсюджваюць страшэнную няпісьменнасьць і моўную някультурнасьць! Асабліва гэтым вызначылася „Чырвоная Зьмена“. Мова гэтае газэты — гэта ад пачатку і да канца ўсё „лунныя лапы“. Жывога слова там і заваду