Гэта старонка не была вычытаная
III
Быў ліпень месяц, год дваццаты,
На барыкадах і касцях —
Тваёй гісторыі пачатак,
Пачатак нашага жыцця.
Сляды калоніі ганебнай
Мы выкарчоўваем ушчэнт.
Размах ушыр і ўвысь патрэбны
Табе, мой родны, новы Менск!
Як воўк, стаў выць варожы вецер,
Ты-ж, як застава, на мяжы.
Я не знайду людзей на свеце,
Якім было-б так добра жыць!
Калыску росквіту над краем
Народ падняў вітаць вясну.
А там… на Захадзе — ўздымаюць
Пад стогны голаду — труну!
IV
Красуй, совецкая сталіца,
Твой бурны дзень, твой горды рух,
Твой стан, як помнік большэвіцкі
Гадам свінцовых завірух!
Лістапад, 1934 г.
|}