Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пра апошнія навіны:
Што змянілася, што стала
У краінах капіталу.
А навін за ноч і дзень —
Цэльны сшытак-бюлетэнь.

Слова ў слова, кожны гук,
Што расказваў палітрук,
Слухаў Грышка.
Грышка смела,
Што было незразумелым,
Падыходзіў і пытаў.
І з ахвотаю спачатку
Палітрук палітзарадку
Зноў для Грышкі пачынаў.
Стаў ён родным, стаў ён блізкім,
Быццам тут ён ад калыскі.
Ён здружыўся, стаў, як брат,
Ён здаволены, ён рад —
Тут яму раскрылі вочы.
Тут былы кулацкі хлопчык
У віры людскім, віхрыстым —
У агні байцоў-чэкістаў,
Перакоўваўся, як сталь.

Для яго пагранзастава
Стала дзіўнай пераправай
Ад маны і ад тугі
Ў свет вялікі, ў свет другі.