Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ля печкі, у заставе,
Прытаіўшыся на лаве,
Грышка скурчаны сядзеў,
Слухаў, як дапрос ідзе.
Як завешся?
— Кацярына.
— А па прозвішчу,
— Трыгор.
— Хто бацькі?
— Я сіраціна,
Бацька мой даўно памёр.
Быў бядняк…
І плакаць стала,
Злосць у Грышкі грудзі рвала.
Ён затросся, як асіна,
Цёмна стала ў галаве:
Зваць цябе не Кацярына,
Бацька наш яшчэ жыве!
Што ты круціш, Палавіца!

І, здалося, навальніцай
Бушаваў не Грышка гэта,
Хоць і голас Грышкі быў.
Як сястра, падбегла Нэта,
Нэту Грышка прытуліў.

|}