Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫСТРАЛ НА ГРАНІЦЫ

I

Палахліва, ніжай, ніжай,
На зямлю садзіўся змрок.
На канькі, на санкі, лыжы
Зваў фанфарамі каток.

Ледзяною стройнай сцежкай
Вецер з венікам прабег —
І на радасць канькабежцам
Вецер віхрам вымеў снег.

Гул бадзёры, вечар звонкі,
Маладзёжны карнавал,
І спаборніцтва, і гонкі,
І закалка, і запал,