Гэта старонка не была вычытаная
Беглі лётам жураўліным,
Беглі лётам сакаліным,
Аж пакуль на перапынак
Не пазваў дзяцей званок.
Грышка ўздрогнуў… Звонкі выбух,
Аж дрыжаць у вокнах шыбы,
Карты гойсаюць на сценах,
Гэта значыць —
Перамена!
Гэта значыць — звонкай бурай,
Непакорнай і шчаслівай
Ускрыляла весялосць.
Толькі Грышка сумны, хмуры,
Ён трымаўся сіратліва,
І бурчэў сабе нудліва:
— Бедны Лось,
Харошы Лось!
V
Раптам трубку ён убачыў
(Ідучы, згубіў выкладчык),
Трубка дзіўная такая,
Ззяе, быццам залатая.
— Ўзяць такую трубку ў рот
Саладзей за пчолін мёд.