Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

10 месяцаў гарбеў,
2 рублі за месяц меў.
А кулак на развітанне
За начлег і харчаванне
Два чырвонцы адлічыў.
Што тут вышла, падлічы:
Колькі грошы ўзяў батрак,
І што выгадаў кулак?
— Атрымаў батрак за працу
2 на 10 мінус 20,
А кулак…
І… тут — адразу
Грышка змоўк,
Не даў адказу.
У яго перад вачыма
Выплывае з нетраў дымных
Злой тугой і крыўдай лютай
Бацька, Лось, сястра і хутар.

Грышку сум праняў наскрозь,
„Бедны Лось, харошы Лось,
Як жывеш, ці ўспамінаеш?
З кім цяпер ты байкі баеш?
Падрасту, цябе з нягоды
Забяру я назаўсёды…“
І ў мурожныя даліны
Беглі думкі успаміны,
Завіваліся ў вянок, —