Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Завіруха не сціхала,
І, на славу, вырастала
Беласнежная гара.

Ажывіўся двор ля школы
Працай дружнай і вясёлай.
З снегу мучацца, майструюць,
Лепяць чучала буржуя.
І раскатам злых насмешак,
Як гранаты, свішчуць снежкі.
Адлятае нос і вуха,
Бараду загналі ў бруха,
Грышка метка, стаўшы з боку,
Збіў цыліндр і манокль.
Раскрышылі, расстралялі,
Перацёрлі на пясок.
Грышка рад, бо ўсе прызналі,
Што найлепшы ён стралок.

III

Час праходзіў скора, скора…
Грышка ў школе быў бадзёрым,
Дзіч сваю перамагаў.
Толькі горад, любы горад,
Рух яго, яго прасторы —
Грышка штось не ўпадабаў.