Гэта старонка не была вычытаная
— Малады яшчэ, зялёны
А таму з такім разгонам
Бег, каб глупства нарабіць?
Ой, як трэба вас вучыць.
Падпаліць адзін фальварак
І гатова? Гэта мары,
Гэта толькі лятуценне,
А не бой за вызваленне.
Згуртаваўшы сілы разам,
Трэба ўсім паўстаць адразу.
І тады ўжо скінуць з карку
Ўсе маёнткі, ўсе фальваркі,
Паскідаць у жар вагранкі
Ўсіх паноў і ўсіх поўпанкаў!
IV
Вышаў Грышка як пабіты,
Чуў сябе несамавіта.
Дуты, злосны, чырванее:
„Я ніяк не разумею, —
Ці-ж палякаў біць не можна?
Нашых ворагаў?
Не можна?
Што такое?..“
Лёг на ложак,
Злосць кіпіць, дасада, сорам.