Гэта старонка не была вычытаная
Уявіў сабе, што ён
Сцерагчы ідзе кардон.
Што за поле, што за шлях там,
Дзе яшчэ пануе шляхта?
Выглядае падазрона:
„Мо крадуцца дзе шпіёны?“
Арку ўбачыў недалёка,
Падышоў, прыжмурыў вока,
І чытае, і дзівіцца:
|
Комунізм — |
А то-ж праўда, слуп і дрот
Працавіты наш народ
Падзяляе, што за дзіва,
На нявольных і шчаслівых…
III
Ідучы назад, ля ціра
Ён спаткаўся з камандзірам.
Селі ўдвух яны на ўзгорку,
Завязалася гаворка.
Грышка разам з камандзірам
Гаварылі доўга, шчыра:
— Ты малы, а ведаць мусіш,