Гэта старонка не была вычытаная
Адвязуць цябе ў атрад,
Школа там і інтэрнат,
Разам з школьнікамі, браце,
Будзеш жыць у інтэрнаце.
Грышка рад і не рад.
Што такое інтэрнат?
Што рабіць са мной там будуць?
Зноў цярпець бяду-маруду?
Вось дык гора,
Вось дык гора!
Адпусціў-бы лепш у горад,
Працы там заўсёды шмат.
Не хачу я жыць у кратах,
Што мне тыя інтэрнаты,
Я ўцякаў не ў інтэрнат!
Я даўно імкнуся ў горад,
І… няхай пад градам куль,
Горад, горад!
Любы горад,
Я ўцяку,
Ўцяку адсюль!
Думкі ходарам хадзілі,
Не асмеліўся-ж сказаць,
Каб у горад адпусцілі,
А рашыў, — каб не скарылі,
Як на крыллях, уцякаць!