Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што таіў зямлю, скаціну,
Гаспадарчыя машыны,
Што глядзеў заўсёды гадам
На совецкую уладу.

А на заўтра, ледзь світала,
Грышкі ў хаце ўжо не стала.

Дзе не быў бы Грышкаў тата,
Лаяў Грышку, кляў зацята.

Гаварыў на ўсю акругу:
— Грышка будзе валацугай.

Гаварыў, як звер, сярдзіта:
— Грышка зробіцца бандытам.

А ці стане шкодным Грышка —
Нам раскажа гэта кніжка.

|}