Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАФЕСАР І СТЭНАГРАФІСТКА

Маленькі на выгляд,
А шустры,
Пранырлівы
І далікатны.
Муштруецца ён перад люстрам,
Шукаючы позы выдатнай,
Простае, баявое —
З практыкі класавых боек.

Муштруецца блізка дэкаду
(У кропку не лёгка патрапіць!)
Праблема яго дакладу
„Нацпытанне —
на новым этапе“.