Гэта старонка не была вычытаная
Ен хітруецца па часе,
Глянь, маленькі ён, што крот.
Ен свінар. Таму ў калгасе
Увесь прыплод ідзе за плот.
І дарма, што збіты крыллі,
Помстай кроў гудзіць, як вар.
Ён ці мала знойдзе шчылін,
Каб глуміць народны скарб?
Поле вілася-ж калоссем,
Хлебны быў зялёны шум.
Як жабрак, кулак галосіць,
Трэ слязу змяіных дум.
І зладзейскаю ганебнай
Жменяй ярасць гневу згрэб.
— „Трэба даць дзяржаве хлеба?“ —
А таму — хавае хлеб.
А таму — на гной ссыпае,
А таму — ссыпае ў склеп.
Поле ўгнойваў для ўраджая,
Каб згнаіць сабраны хлеб.
Хлеб стаіць у горле комам,
Грудзі роспач люта рве.
Хоць надломаны патомак
Чорных дзён — пакуль жыве.