Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I. ПАТОМКІ ЧОРНЫХ ДЗЁН

Каб стрымаць, стрыножыць, збочыць
Ход, — якім не йшлі вякі, —
Сапам змоў нянавісць точаць
Воўчай ноччу кулакі.

Недабітых іх багата,
Ой, занадта іх яшчэ.
Трэба сэрцам бачыць ката,
Пазнаваць агонь вачэй!

Здэцца ласкаў, не абразіць,
І абрэз не носіць свой, —
Спадцішка ў калгас пралазіць,
Скот атручвае чумой.