II. ПЕРШЫ ДЗЕНЬДРУГОЙ ПЯЦІГОДКІ
Цемра ў нетры нор нырае, Гоняць ветры змрочны цень. Пераможцам наступае Новагодні ўдарны дзень.
Ён ідзе… Ружовым ззяннем Погляд свой — гаспадара — Рассыпае ў акіяне Ледзянога серабра.
Ён ідзе… Стырнуе ўздымна Дзён бяскласавых вяшчун. Грае будучыне гімны Наш аркестр праменных струн.