Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-2.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сованы. Вызваленае сялянства трэба надзяліць зямлёй, для якой мэты трэба ў кожнага з буйных паноў выкупіць частку зямлі за кошт дзяржавы. Апошні пункт уносіў вялікую ня­згоду паміж дзьвюма партыямі польскіх паўстанцаў.

Лепшыя з паўстанцаў добра разумелі, што бяз удзелу селяніна паўстаньне на Беларусі ня будзе мець ніякай моцы. І перад намі ёсьць факты, каторыя гавораць аб гэтым. Дроб­ная шляхта і інтэлігенцыя стараліся бліжэй падыйсьці да му­жыка, гаварылі з ім на яго „мужыцкай" беларускай мове і абяцалі яму за ўдзел у паўстаньні вызваленьне ад паншчыны.

Каля Слоніму жыў популярны сярод сялянства дробны зямляўласьнік вёскі Чундры Міхал Валовіч, яшчэ зусім малады чалавек. Калі пачалося паўстаньне, сяляне ўзялі зброю, каб выступіць у паўстаньні. Уласны стрый Валовіча данёс ураду, што Валовіч гатовіць паўстаньне. Сяляне, даведаўшыся аб гэтым, памаглі яму схавацца ў суседнім балоце. Праўда, гэта ня выратавала Валовіча. У балоце ён захварэў, хворы папаў у рукі рускай поліцыі і загінуў на шыбеніцы ў Горадні.

Некаторыя з паўстанцаў пускалі ў сялянскія гушчы агі­тацыйную літаратуру ў беларускай мове. З такіх паўстанцаў-агітатараў мы можам адзначыць студэнта з Вільні Франэка Савіча. Па сваім пахаджэньні гэта быў сын вясковага вуніяцкага ксяндза. Ён ведаў добра становішча, быт і мову бела­рускага селяніна і пісаў пабеларуску. Бязумоўна, Савіч меў сувязь з адным з гурткоў, на чале якіх стаяў вядомы рэволюцыянэр Канарскі, загінуўшы на шыбеніцы ў Вільні на Лукіс­кім пляцы ў 1839 годзе. Сябры гуртка лічылі, што паўстаньне як у Польшчы, так і на Беларусі будзе мець посьпех толькі тады, калі ў ім прыме ўдзел сялянства. Трэба дабіцца, каб шляхта зразумела гэта і вызваліла сялян ад прыгону. Трэба весьці сярод шляхты і сярод сялянства як вусную, так і пісьмовую агітацыю і пропаганду. Былі зроблены спробы ўтварыць патаемную друкарню для выданьня адпаведнай літаратуры, каторыя скончыліся няўдачаю. Гурткі мелі вялікі ўплыў на дробную шляхту і інтэлігенцыю таго часу. Да нашага часу дашоў вельмі цікавы агітацыйны верш Ф. Савіча аб паўстаньні 1831 году. У гэтым вершы паляшук з Піншчыны зьвяртаецца да літвіна (як тады звалі і літвінаў і беларусаў) і валыняка з такімі словамі: „Літвін, Валынец падайце-ж мі рукі. Так