Старонка:Увагі аб вынікнавеньні беларускага руху-2.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная

Пасьля таго, як організацыя „Філёматаў" распалася (1810), вырасла легальная студэнцкая організацыя „Прамяністых", якая па статуту ставіла сваёй мэтай інтэлектуальнае і моральнае разьвіцьцё студэнтаў. Тайнаю мэтаю кіраўнікоў організацыі было выхаваньне моладзі ў польскім патрыотычным кірунку. Адну з галоўных роляй і тут мае Ян Чачот.

Пасьля таго, як рэктар унівэрсытэту распусьціў „Прамяністых", кіраўнічае ядро іх утварыла ў 1820-м годзе новую організацыю „Філёрэтаў" (аматараў добрадзейнасьці). Апроч мэт культурна-асьветных, організацыя ставіла перад сабой і політычную мэту: падгатаўляць адраджэньне Рэчы Паспалітай, куды павінна ўвайсьці і Беларусь. Намесьнікам старшыні орга­ нізацыі быў зноў Ян Чачот. Організацыя разраслася і на­лічвала ў сваім складзе больш 300 дзейных сяброў. Руская поліцыя разграміла „Філёрэтаў" у 1822 годзе, і шмат сяброў, у тым ліку Чачот, панесьлі суровыя кары. Мясцовы колёрыт гурткоў пры Віленскім унівэрсытэце ясна кідаецца ў вочы нават сучасьнікам іх. Польскія колы ў Варшаве не здаволены мясцовым ухілам віленскіх гурткоў. У Варшаве непакояцца, як-бы такая дзейнасьць гурткоў ня выклікала сэпаратызму на Беларусі і не перашкаджала агульнапольскай справе.

У гэтых адносінах вельмі цікава зрабіць вынятак з арты­кулу, зьмешчанага ў № 147 „Бруковых Ведамасьцяў" пад назваю „Ліст з Варшавы", падпісанага псэўдонімам „Варшаўскі прыяцель". Там мы чытаем ніжэйпаданае: „Ня гледзячы на жартоўнасьць і вульгарнасьць вашай назвы („Бруковыя Ведамасьці “), вы ўсё-ж такі тут маеце шмат прыхільнікаў, каторыя цэняць вашую орыгінальнасьць, а асабліва ваш шляхетны намер выкараняць краёвыя хібы. Праўда, іншы раз нават вашы прыхільнікі скардзяцца, што для Палякоў вы пішаце пакітайску, што яны ня могуць зразумець вас. Вы пішаце для Літвы, а не для кароны. Вы менш клапоціцеся аб тым, ці зразумее вас Варшава, абы толькі зразумела вас Вільня і Літва. Іншы раз вы паніжаеце ваш стыль, каб толькі зрабіцца даступнымі для ўсіх".

Сябры унівэрсытэцкіх гурткоў вельмі цікавіліся краязнаў­ствам. У мясцовы колёрыт былі ахварбованы гурткі „Прамяніс­тых". У „філёрэтаў" была друкаваная інструкцыя наконт таго, як зьбіраць матэрыялы па народнай творчасьці, гісторыі, этно