насьць, што гэтыя назовы далі самі балты, тут жыўшыя. Магло, аднак, быць і так, што плямёны, асеўшыя на дадзенай тэрыторыі, прынясьлі з сабой чужыя назовы з раней займанага краю, нічога супольнага з яго языком ня маючыя і назвалі адпаведна рэкі і вазёры ў новым краю. Магло, ізноўжа, здарыцца так, што прыйшоўшыя плямёны мірна зжываліся з аўтахтонамі і перанялі ад іх назовы, каторыя аўтахтоны атрымалі ад ранейшых жыхароў, або прынесьлі так-жа з чужыны. Усё гэта стварае няпэўнасьць і камплікацыі здавалася-б у яснай квэстыі, што трэба мець на ўвазе, ня кажучы ўжо аб неабходнасьці высьцерагацца надужываньня назоваў, падганяючы іх пад тэорыю прынятую аўтарам. Кожны назоў трэба лічыць асобным фактам.[1] Архэолёгічныя дадзеныя яшчэ менш ад назоваў могуць быць аргумэнтам балтыстаў, бо тое, што лічыцца балтыцкім, амаль ня розьніцца ад славянскага. Напасьледак, аргумэнты гістарычныя так-жа не зьяўляюцца пераконваючымі, бо аб племені Голядзі нічога канкрэтна ня ведама і яно ёсьць дагэтуль загадковым. Трудна нават сказаць, ці яно было па паходжаньні балтыцкім, бо назоў яшчэ гэтага не даказвае (прыкладам беларускае племя Северанаў мела неславянскі назоў). Яшчэ менш ёсьць пераконваючым аргумэнт, што латышы нават у XIII стаг. не займалі цяперашніх сялібаў, у чым К. Буга даглядаецца пацьверджаньня правільнасьці азначанага ім зруху балтаў з тэрыторыі Беларусі.
Усе гэтыя засьцярогі трэба мець на ўвазе пры разглядзе балтыцкае тэорыі.
Гісторыкі другой групы кажуць, што беларускія плямёны былі аўтохтонамі сваей тэрыторыі, на якой іх засьпела гісторыя. Гэту тэорыю можна было-б назваць славяна-беларускай. Прадстаўніком гэтай тэорыі зьяўляецца ведамы праф. Карскі, а сутнасьць яе паводле Карскага зьмяшчаецца ў наступным. Даўгагаловыя чарапы, паходзячыя яшчэ з нэолітычнае пары, прамаўляюць за тым, што ў Беларусі жыло племя, каторае было прототыпам славян і балтаў. У сучаснасьці даўгагаловасьць наглядаецца із славян найбольш у беларусаў. Гэткім парадкам можна дапусьціць, што насельнікі Беларусі ў нэолітычную пару належалі да індаэўропэйскага племені, магчыма да тэй яго галіны, каторая лягла ў васнову славян, найбольш чыстымі прадстаўнікамі каторых зьяўляюцца беларусы.[2] На аснове падобнасьці ў сэнсе антрополёгічным беларусаў і літоўцаў, зь якіх апошнія здаўна (паводле праф. Баццэнбергэра ад 5000 г.) жывуць на
- ↑ Карскі, о. с. б. 40—44. Калі на тэрыторыі Беларусі спатыкаецца шмат назоваў балтыцкага паходжаньня, дык гэта ня можа азначаць, што там, дзе гэтыя назовы ёсьць, жылі балты. Магло здарыцца, што беларускія плямёны зжыўшыся з чужымі назовамі і выходзячы ў новыя мясьціны давалі там балтыцкія назовы рэкам і вазёрам, прынесеныя з сабой. Магчыма гэтым тлумачыцца факт, што шмат рэк і вазёр у Беларусі ў розных куткох яе маюць аднолькавыя назовы.
- ↑ Карскі, о. с. бач. 32—34, Нідэрле, Человѣчество, бач. 597.