нэолітычнае пары вучоныя робяць на аснове ўжо дасюлешніх знаходкаў выснавы аб жыцьці чалавека ў гэтую пару, прычым некаторыя з іх можна лічыць цьвёрда устаноўленымі навукова. Дасьледчыкі кажуць, што нэолітычны чалавек у Беларусі жыў пераважна на берагох рэк і надта рэдка на берагох вазёр.[1] Жыльлём для гэтага чалавека былі зямлянкі, але ня выключана, што ён будаваў адумысныя для гэтага шалашы.
Гэта асабліва пацьвяржаецца знаходкамі беларускіх архэолёгаў за апошняе дзесяцігодзьдзе. Сьцены гэткага шалаша рабіліся з гальля, абмазанага глінай, а магчыма і са скуры зьвяроў. Падлога рабілася з бітай гліны, а пасярод яе знаходзілася вогнішча наўперад дзеля прыгатаваньня ежы. Астачы глінянае пасуды паказваюць, што чалавек ёю карыстаўся і ўмеў вырабляць. Пасуда ляпілася з гліны чырвонае, або шэрай, дрэнна апаленай, з дамешкаю пяску або жарствы. Форма пасуды была розная, орнамэнт просты і даволі аднастайны.[2] Асядаючы па берагох рэк і вазёр нэолітычны чалавек здабываў у іх для сябе яду — рыбу і асобную ракавіну, г. зв. unio pictorum. Па берагох-жа рэк ён знаходзіў для сябе ў вялікай колькасьці крэмень, служыўшы для вырабу каменных прыладаў.[3] У лясох чалавек паляваў на зьвярыну. Рыбалоўства і паляваньне былі найгалаўнейшымі заняткамі нэолітычнага чалавека ў Беларусі. Хоць насельніцтва каменнага пэрыяду ў Беларусі групавалася па бера-
- ↑ На стаянкі на берагох вазёр натрапілі В. Шукевіч у Лідчыне, вазёры дуба, Мачулы і інш., Е. Раманаў у б. себескім пав. (Глыбочанскае воз.), К. Палікарповіч у б. клінцоўскім пав. (Кажаноўскае воз.). К. Палікарповіч у 1926 г. знайшоў нэолітычную стаянку каля балота Печанеж, касьцюковіцкага раёну у вадазборы р. Бесядзі (прыток Сажа). Гэты факт пярэчыў-бы ўспомненым выснавам, але Палікарповіч тлумачыць, што балота Печанеж у нэолітычную пару было возерам, а з часам замянілася на балота. Апошняя знаходка Палікарповіча (каля балота Печанеж) мае вялікую вагу. Як вядома, у архэолёгіі пануе адносная хронолёгія. Няма магчымасьці устанавіць абсалютныя даты трываньня нэоліту ў Беларусі. Знаходкі каля Печанежа паводле Палікарповіча могуць спрычыніцца да ўстанаўленьня абсалютнае хронолёгіі, а гэта шляхам дасьледваньня часу паўстаньня тарфяністага балота на месцы возера на аснове арганічных астачаў у тарфянішчах (глядзі К. Палікарповіч — Нэолітычная стаянка каля балота Печанеж на Калініншчыне, Гіст.-арх. зборнік І.Б.К. № 1, Менск 1927 г., бач. 235—240). Тады магчыма было-б азначыць час, калі панаваў нэолітычны пэрыяд у культуры насельнікаў Беларусі. Дагэтуль нэолітычную пару ў Беларусі прыблізна азначаюць не пазьней, як на 1000 гадоў да Нар. Хр. (Аб гэтым глядзі Л. Нідэрле. Человѣчество въ доисторическіе времена, перевод Волкова, Спб. 1898 г., бач. 174, А. Спицинъ. Обозрѣніе нѣкоторыхъ губерній и областей Россіи въ археологическом отношеніи. у розных месцах, Карскі, Бѣлоруссы кн. I. бач. 30—32, які паўтарае прыпушчэньне першых двух). Ёсьць гэта аднак пакуль што толькі гіпотэза.
- ↑ Аб шалашы, як жыльлі чалавека у пару нэоліту, глядзі працу А. Ляўданскага. Нэолітычныя стаянкі ў Смаленскай губ. (Гіст.-архэолёг. Зборнік І.Б.К. № 1, 1927, Менск). Выснавы свае аўтар апірае на аснове знаходак стаянкі ў в. Ніжнія-Нямыкары ў Смаленшчыне. З гэтага гледзішча знаходкі ў Ніжніх-Нямыкарах надта вартасныя.
- ↑ Уваровъ о. с. бач. 39—41, Сементковскій, о. с. бач. 80, Лерхъ, о. с. бач. 168 і наст. Татуръ, о. с. бач. 58.