Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXVI.

Шляхам далей.

Ён скончыў.

Цяжка зрабілася на сэрцы. Сум апанаваў нас усіх…

— Цяжка табе, браце мой родны! Я бачу, ох як цяжка. Але што зробіш…

Выпала нам на долю нясьці цяжкі крыж жыцьця. Ну што-ж, дык будзем нясьці! Будзем да канца пад цяжарам яго йсьці шляхам сваім, хоць цярністы гэты шлях! Але з горда паднятай галавой пойдзем, браце, мы далей! Пойдзем!

Хай сьмяюцца, хай гоняць! Але мы ня сойдзем з дарогі!

Ня сойдзем! Не, ніколі!

Хай гуляюць маланкі, грухацяць пяруны, нам усё роўна…

Крыж свой цяжкі панясём наперад…

Панясём на тую гару дзе, быць можа, на ім нас-жа раскрыжуюць, як раскрыжавалі памятаеш, браце, Яго…