Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на роднай сваёй зямельцы, ў роднай хаце сваёй не гаспадар!

Я той з каго ўсе сьмяюцца і пры жыцьці і па сьмерці, над мовай маей, над звычаем, над усім сьмяюцца!

Я той, хто капаў канавы, строіў чыгункі, фабрыкі і нават кайданы рабіў з жалеза, каб самому адзець іх на рукі і ногі…

Я усё той самы — сын беднай маці- Беларусі…

Дык ня пытайце мяне болей людзі: — Хто ты? Чуеце: я — Беларус!

Цяпер я змарыўся, бо доўга йшоў шляхам жыцьця.

Бачыце — прысеў ля краю дарогі, ля старой бярозы…

Ня пытайце болей… бо ведаеце самі, хто я…