Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няма ў мяне ісьці далей… Я сеў ля краю дарогі, ля старой бярозы…

Я шмат зямлі схадзіў… Мяне шмат хто пытаў: — Хто ты? Хто ты?

Хто ты? Ха, ха, ха! Сьмешныя людзі! Ці вы ня бачыце, хто я? Ха, ха, ха! Сьмешныя людзі! Хто я… Прыгледзьцеся добра.

Ось з апушчанай галавой за плугам, які цягнуць добрыя коні па добрай чорнай зямлі, ледзьве пасьпявае за сытымі коньмі, худы з чорным тварам, як сама зямля, чалавек…

Ось, таксама потам абліты ідзе за сахой, якую ледзьве цягне худы, як шкілет, маленькі конік, па пяску…

А ось, у кайданох закуты, зьбіты, з крывёю застыўшай на твары ідзе пад канвоем…

Спытайце — хто ты?

А пабачце сюды: тутака некалі былі вёскі, былі хаты, а цяпер вецер хістае на гэтых мясцох крапіву і дзікую траву…

А дзе ўсе яны, што калісь жылі тутака ў хатах?

Глянь, бачыш: адзін за адным з торбамі за плечамі, з кіямі, ледзьве цягнуцца сонцам апаленыя, дажджом палітыя, ветрам і людзьмі ганімыя…

Гэта яны! Тыя! Ха, ха, ха! І дагэтуль вы ня ведаеце і пытаеце: — Хто ты?

Ды я той! Той, што ня мае прытулку