быў чалавек, які павінен ісьці ўсё сваё жыцьцё сваім шляхам і толькі сваім, бо іншага ў мяне няма…
Я йшоў далей і шмат чаго бачыў…
Я бачыў вёскі: Хаты былі крыты саломай, сасновыя былі сьцены ў іх. У сярдзіне іх было чорна, цёмна, бо праз маленькія шыбы ледзьве пранікаў сьвет Божы. У хатах гэтых жылі людзі такія-ж абдзёртыя, як і я, і яны ня дзівіліся, гледзячы на мяне.
Я прасіў хлеба — давалі мне скарынку, па якую цягнулася маленькая гразная ручка плакаўшага дзіцяці, і я ня мог браць гэтай скарынкі, ніжэй апускаў галаву і адходзіў…
Такіх вёсак было болей. І мала не ля кожнай такой вёскі ў канцы стаялі высокія будынкі з харошымі сьценамі, стрэхамі і вокнамі і жылі там людзі з белымі тварамі і рукамі, ў багатай адзежы.
Яны сядзелі на бальконах будынкаў сваіх, пілі віно, весела гаманілі, сьмяяліся… Я падходзіў да плоту, нізка кланяўся ім, стагнаў, прасіў…
Людзі сьціхалі, пераглядаліся між сабой, паціскалі плячмі, нібы дзівіліся: як сьмеў я перашкодзіць іх веселасьці і гналі мяне слугі іх, рвалі адзежу і цела маё іхнія сабакі…
Я адходзіў ад плоту і йшоў далей…
Я йшоў далей… Цяпер я змарыўся. Сілы