Гэта старонка не была вычытаная
XXV.
Я йшоў шляхам жыцьця, змарыўся, прысеў ля краю дарогі пад старой бярозай… Язык мой высах.
Я хацеў піць і ніхто ня даў мне вады…
Я ўсё йду і йду без канца і краю, дарогі няма.
Я шмат чаго бачыў:
Я бачыў вёскі. Хаты ў іх былі крыты гліняным чарап‘ём, сьцены збудованы былі з цэглаў, шыбы блішчэлі як люстры, а ў сярэдзіне тых хатаў было чыста, ціха, спакойна і жылі ў іх багатыя людзі.
Хто яны, я ня ведаў. Прасіў у іх хлеба і мне давалі пірага, прасіў у іх вады — давалі віна…
Доўга глядзелі яны на мае пабітыя ногі, на падраную адзежу, ківалі галовамі. Пыталі мяне: — Хто ты? Адкуль?
— Я адтуль, — адказаў я і йшоў далей.
Я ня ведаў добра, адкуль я і хто я. Я