Гэта старонка не была вычытаная
XXIV.
Прадзірацца праз лес цяпер было горай, як раней, бо намокшыя галіны кожны раз крапілі нас сьцюдзёнымі кроплямі.
— Ось табе і другі дождж! — весела, загаманіў Міхась. Толькі тая розьніца, што ня з хмараў, а з галін палівае.
Як-нібудзь фыркаючы, ішлі далей…
Раптам недзе з боку, саўсім блізка бахнуў стрэл і каб крышачку, дык забіты цецярук упаў-бы Міхасю на галаву.
— Ось дык праява! — сказаў Міхась, падымаючы цецярука, але ў гэты момэнт аднекуль зьявіўся чорны сабака і пачаў брахаць на нас.
Праз момант пачуліся цяжкія крокі і на сьцежку выйшаў чалавек.
Скураная яго адзежа блішчэла ад макраты i дзе-ня-дзе папрыліпала да яго лісьцьцё.
— Вы што, дзядзька, за птушкай? — зьвярнуўся да яго Міхась.