Гэта старонка не была вычытаная
людзям, ні небу, ні лесу; адзін Бог і то сілком можа адабраць яе ад мяне!
Сьвяціў нам месячык з высокага неба, сьмяяліся нам зоркі…
Русалкі з вады краскамі кідалі, песьні пеялі і казку казаў нам сітняг.
Так было ночкай.
Яна была мая!…
Дзеўчынка, любая мая, дзе ты цяпер ці гарыш у вечным агні, ці гуляеш у Божым pai?…
Я ведаю, тутака сярод нас яе на зямлі няма. Яе адабралі русалкі ад мяне…
Не, не, далей успамінаць я не магу…
Альбіна! Кветка мілая мая!
Ці чакаеш мяне Ты, там у сябе?…
Мы ішлі далей.