А ўся яна была падобна да тае багіні хараства, якіх я бачыў у музэі…
Дык ось яна дзеўчына нашых лясоў, нашых палёў…
Штодзень хадзіў я ў поле.
Вочы мае шукалі сярод хваляў жыта галоўкі са стужкай чырвонай у касе…
Чуў я, як моцна пакахаў я яе ўсім сэрцам сваім.
Тады сонца ярка сьвяціла.
А ночкай, як цяпер, я бачу яе перад сабой. Закрыла пуком красак пачырванеўшы твар, калі прасіў яе:
— Альбіна, прыйдзеш на рэчку ўночы?
Доўга моўчкі стаяла, а пасьля глянула на мяне і ціха сказала: — Добра!
Дзіўная ночка была. Месяц прыгожа сьвяціў, задрамаў у вадзе сітняг, аб чымсь шаптаўся лес з вадою…
Я чакаў яе…
Але ось і яна…
— Альбіна, ты?
— Я! — ціха сказала і сьмела да мяне падайшла.
Мы сядзелі на камені шырокім, над вадою і чулі, як хвалі беглі, як лес казку казаў, гадалі на зоркі… Я вочкі яе цалаваў…
Яна была мая. Я не аддам яе нікому, ні