Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хай, хто трус хаваецца хутчэй! Хто моцны — выходзь!

Чуецца ў вас ветру вызаў…

— Гэй, сябры! Сюды на дапамогу! Хай маланкі зьяюць, грукоча пярун! Хай сьмерць наўкола пануе! Ня страшна нам! Мы вызаў прынялі! — гудзіць яму, ў вочы гледзячы, лес…

Ідзе бойка…

Плача здрасаваны, заліты вадою, сітняг…

— Трымайся, сябра! — лес яму гудзіць…

Грукоча пярун, трашчаць дубы, бярозы, сосны, вольхі…

Хутка пройдзе бура…

Зноў узойдзе сонца і лячыць тады будзе свае раны сітняг і стары лес.

Ось слабей грукоча пярун, сьціх дождж. Вецер пагнаў далей цёмныя, агнём багатыя, хмары. Ось, бліснулі праменьні, зноў засьмяялася сонца, іграючы тысячамі агнёў, у кроплях дажджу на лістох галін.

Сьціхла бура.

Мы, змокшыя да касьцей, пайшлі да хаты, цераз, паціху ўжо гудзеўшы, лес…

Сьмяялася сонца. Птушкі наўкола зноў весела сьпявалі…