Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дык трэба нам паспаць добра, ды і на мягкім, — сказаў Міхась, падміргіваючы. — Ось, для гэтага давай сябра аер ламаць!

Мы дружна прыняліся за працу і не агледзеліся, як наламалі шмат аеру, на якім расьцягнуліся і не пасьпелі аглядзецца, як заснулі. Праз сон я чуў, як сонца моцна пякло, але змога брала сваё…

Не памятаю, ці доўга мы спалі, як раптам мяне разбудзіў нейкі ўдар па галаве.

Я расплюшчыў вочы. Што за праява?

Хтось накрыў нас цэлай купай галін.

— Гэй, хто там? — пачуўся голас Міхася. Мусіць і яго таксама разбудзіў удар альховых галін.

Мы выбраліся з-пад галін і зьдзіўленна паглядзелі адзін на аднаго.

Было цёмна. Вецер гудзеў.

— Ось яно што! Шчасьліва абыйшлося! — памахаўшы галавою, сказаў Міхась.

— Глядзі, сябра, гэта вецер зваліў на нас тую вялікую вольху, пад якой мы варылі рыбу. Добра, што зачапіла толькі галінамі, мусі моцна мы спалі, калі ня чулі, як паднялася бура, — скончыў ён, азіраючыся наўкола.

Неба было пакрыта цёмнымі хмарамі, вецер хістаў і рваў галіны, лісьцьцё з дрэваў, высока паднімаў іх угару і кідаў у хвалі ва-