Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXII.

Грымоты.

Хутка прайшла ночка.

Загарэлася неба і праз хвілю праменьні сонца пагналі летні туман у гушчар лесу, дзе ён згінуў сярод галінаў.

— Добры будзе дзянёк! — глянуўшы на неба, сказаў Міхась.

— Цяпер добра было-б трохі заснуць, — скончыў ён гутарку, ўстаючы з месца.

— Ды чаго там, лажэцеся, а я пайду да хаты, — сказала Ганначка. — А пасьля пад вечар я прыду ды вам есьці прынясу. Дык бывайце здаровенькія! Глядзеце, не пажанецеся тутака, бо вун Пухавіцкія дзяўчаты з таго боку пазіраюць! — пагразіла яна нам рукой, засьмяяўшыся і хутка схавалася ў гушчары лесу.

— Ня зьбіся з дарогі! — крыкнуў ёй Міхась усьлед.

— Давай, сябра, пасьпімо! — зьвярнуўся Міхась да мяне.

— Яно й можна, — згадзіўся я.