Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прагудзеў першы гук, паплыў над лесам, возерам далёка, далёка…

Ад гуку яго прачхнуліся ад сну птушкі, спужаліся зьвяры; прыслухаліся да яго нават далёкія жыхары…

Звон гудзеў… Здаволены князь узьлез на званьніцу, каб самому папрабаваць званіць і ось толькі ўзяўся ён за вяроўку, якая была прывязана да біла, і ўдарыў першы раз, як здрыганулася зямля, і ўсё што было на ёй і наўкола, правалілася няведама куды і ўсё гэта месца заліла вада.

Шмат людзей кажуць, што і цяпер па начох іншыя людзі чуюць, як гудзіць звон дзесь пад вадою…

Дзеля таго і маець возера ў гэтым месцы нейкую асаблівую форму, быццам дадатак да рэшты возера.

— Мяне бярэ страх! — сказала Ганка, прытуляючыся да брата…

— Чаго там! — адказаў ён, і зноў мы змоўклі…

Дык калі ты ёсьць там, вялікі звон, дык хутчэй прагудзі! Хай учуюць цябе зноў, хай зноў узбудзіш ты гукам сваім птушак уночы, мо’ да іх цяпер прыстануць і жыхары мае старонкі! Прагудзі хутчэй, таемны звон!

Плешчуць хвалі, шапоча сітняг і чую я, як быццам дзесь ужо пачаў гудзець цудоўны