XX.
— Сярод глухога непраходнага лесу збудаваў сабе кназь замак, каб ніхто ня меў магчымасьці яму пярэчыць і перашкаджаць у яго справах. Было ў яго шмат замкаў. Пабудаваў ён гэты замак тутака, ян кажуць, дзеля таго, каб y ім жыла яго красуня-жонка, якая, як думаў князь, здрадзіла яго, і вось ён засадзіў сюды жонку і чакаў, пакуль яна будзе мець дзіця.
Радзіўся хлопчык. Князь прыказаў свайму дварэцкаму занясьці дзіця ў лес і кінуць тамака на зьядзеньне ваўком, а сам, сабраўшы сваіх верных халапоў, выехаў, пакінуўшы жонку ў замку, даўшы прыказ, каб сьцераглі яе.
Але як там здарылася, толькі праз гадоў два прыехаў нейкі ваяка і выкраў княгіню. Кажуць, што жонку ўкраў нейкі заморскі цар.
Праз гадоў з пяць пасьля гэтага прыехаў князь. Даведаўшыся, што яго жонку ўкралі, ён пачаў імсьціцца на людзях.