Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XIX.

Муры замку.

Цяперака мы ішлі лесам. Нам прыходзілася добра глядзець пад ногі, каб не зачапіцца дзе-кольвек за карэньне і не апыніцца ў балоце. Гэтак мы прайшлі ня ведаю колькі вёрст лесам, як я пачаў прымячаць то тутака, то тамака старыя, пакрытыя зялёнай плесьняю, цагліны, спачатку рэдкія, а пасьля ўсё часьцей i часьцей… Караба, які йшоў ззаду за мною, сказаў:

— Вось, гляньце ўжо пачынаюцца сьляды замку.

Лес станавіўся ўсё гушчэй і гушчэй, раптам пашоў такі густы елавец, што нам прышлося прадзірацца праз яго, як праз лазу на балоце, добра яшчэ было тое, што балота скончылася.

— Ну, вось хутка і замак, — сказаў Караба.

— Сюды! — крыкнуў Ганчар. Мы кінуліся да яго і ўгледзелі невялічкую палянку,