Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XVII.

Старая канава.

Як толькі сонца праменьні зайгралі на кроплях брылянцістай расы, дык адразу падняўся цэлы канцэрт лясных птушак на розныя лады.

Ганчар ішоў наперадзе нас, зьняўшы шапку. Відаць была, што ён слухаў песьні птушак і цешыўся з сонца разам з імі.

Мы йшлі берагам старое канавы… Усё дно канавы было заросшы асакою і сітнягом, па якім лёгкі ветрык гнаў перад намі хвалю за хваляй. Часамі, з яго, зашамацеўшы, выляталі качкі, з крыкам нясьліся ў даль канавы, шлёпалі ў нявідную ваду, зноў зрываліся, зноў падалі. Ні я, ні Ганчар з Карабой ня думалі страляць. А Ганчар нават раззлаваўся, што качкі ўцякалі ад яго ў такі малітвенны яго настрой, калі нават ён запомніў, што за плячмі ў яго вісіць стрэльба. Часамі, галіны асін, вольхаў і бяроз так моцна перапляталіся над канавай з абодвух яе берагоў, што ня было відаць неба.