Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і асіна. Праўда, з-пад яе карэньняў выбягаў маленькі ручайчык і некім была зроблена ямка, каб болей было вады. Добра было памыцца халоднай вадою. Адразу зрабілася неяк лёгка і добра. Недзе здалёку крычалі жоравы i гусі. Туман пачаў гінуць, нарэшце, саўсім згінуў, адплыў кудысь у гушчар лесу. Я падайшоў да сяброў.

— Вось! гатова качка! — весела гаманіў Караба.

— Сядайце! — казаў ён. Эх, добра раніцай у лесе! — сказаў Ганчар.

— Hy! — падміргнуў адным вокам Караба Ганчару. — Давай, сябра, свайго зельля!

— А! — ўспомніў той і праз мінюту мы выпілі па дзьве чаркі добрага самагону.

— Гэта, — казаў Караба, — каб было лепей нам сёньня дайсьці да трох крыжоў.

— Што за крыжы? — запытаў я.

— А, вось, самі пабачыце, як дайдзём да іх, — сказаў Караба.

Добра пасьнедаўшы, мы, загасіўшы рэштку агнішча, крануліся ў дарогу.