Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы падайшлі бліжэй да вады і пачалі глядзець на возера.

Борзда цямнела неба. Ужо ня было відаць другога берагу. Адна за адною загараліся зоркі на небе, і з правага боку адсьвечваліся ў вадзе, то гінулі ад набягаўшай хвалі, то зноў зьяўляліся.

Усе ўтрох сядзелі моўчкі. Кожны меў свае мары, свае думкі…

Ось, ось, бачу я, як устаюць са дна возера сівыя дзяды з мечамі ў руках, выходзяць з хваляў адзін за адным на бераг… Зьяе штандар над імі, і голас я чую… «Сябры! Пэўна трэба нам зноў самым брацца за дзела, ня хочуць нашы праўнукі бараніць сваю волю, сваю старонку, пэўна трэба нам зноў сваею рукою падняць меч за волю старонкі роднай! Трэба нам пайсьці па вёсках, разбудзіць праўнукаў сваіх! Дакуль яны будуць жыць пад зьдзекам маскоўскім, пад чужацкай навалай!…

То ветрык шапаціць сітнягом, хвалі туману бягуць над вадой, то месячык прыгожы ўзыйшоў на неба пагуляць, а мне здаецца, што чую я голас загінуўшых дзядоў за нашу старонку, за волю і лепшую долю…

Пад хваляй халоднай ляжаць байцы, пад цяжарам курганоў, паўсюль на старонцы род-