Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я выйшаў з свайго куста і ўгледзеў Міхася з нейкаю дзяўчынаю.

Падайшоўшы бліжэй, я пазнаў ў дзеўчыне Ганку.

— Вы прыйшлі адны? — зьдзівіўся я, — і не баяліся?

— Чаго-ж баяцца? — спакойна адказала яна.

Я дарогу ведаю добра… Ну, дзе-ж ваша рыба? — запытала яна.

— Ось, усяго тры плоткі, — паказаў я тры рыбкі па фунту вагай…

— Э, дрэнны з цябе лоўчы, — памахаў галавою Міхась, — ось, на, паглядзі, колькі іх нацягаў, — і ён паказаў цэлую нізаўку рыбы.

— Ну, добра, — сьмяючыся казаў ён далей, — калі шанцуе, дык і Халімон танцуе, а цяпер давайце іх чысьціць, дый зварым іх…

Мы ўсе дружна прыняліся за працу. Праз мінют 15 рыба была абчышчана і ляжала ў саганчыку, а пад ім весела гарэў агонь.

— Добрая будзе ночка, — казаў Міхась пазіраючы на неба…

— Ось маеце, рыба гатова, — сказала Ганка, здымаючы з кійка саганчык.

Усе дружна прыняліся за яду.

— Ну, ось і добра пад’елі, цяпер будзем пазіраць на дзела Божае, як кажа мой бацька.