Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лі і відаць было цяпер, што людзі, якіх мы ня бачылі, прыслухваюцца да нас.

— Пільнуй! — раптам пачуўся ў начным паветры нечы моўны воклік. Лес адказаў лёгкім рэхам.

— Ага! — зарагатаў Караба, — стары Супрон спужаўся дый крычыць, каб коняў пільнавалі… А ну, Ганчар, мы яго запытаем — „Каго“?

І яны разам у адзін голас закрычалі:

— Ці сына, ці дачку?

— У-у-у! — паплыло рэха па лесе.

Здаволеныя Ганчар з Карабой зарагаталі.

— Ага-га-га! — пачуўся нейкі крык.

— Хто там? — пытаў нечы голас з лесу.

— Тры дубы! — закрычаў Караба ў адказ, і не пасьпелі мы прайсьці і шагоў з дваццаць, як нас акружыла грамада людзей.

Гэта былі хлопцы, дзяўчаты і мусі сярод іх быў і сам гаспадар.

— Стой! што за людзі? — запытаў нас пярэдні.

Мы застанавіліся.

— Добра спатыкаеш сяброў, Супрон! — сказаў Караба.

— Караба! — вырваўся з гурбы людзей чалавек у белай сьвітцы і кінуўся абнімаць Карабу.

— Ось неспадзеўка, дык неспадзеўка!