Гэта старонка не была вычытаная
— Свае! — адызваўся спакойна голас з-за стаўпоў дыму.
— Чаго-ж ты гэтакае агнішча разлажыў? — ідучы на голас, гаманіў Ганчар.
— Якое гэта агнішча — калі агню няма! — спакойна адказаў голас.
— Ты мусіць сырых галін нарубаў! — неспакойна забурчаў Ганчар.
— А мо цябе спужаўся, што? — адказаў голас.
Нарэшце, мы падыйшлі да кастра без агню.
— Ну, шчасьце тваё! — задаволенна сказаў Ганчар, вітаючыся з ім.
— Што шчасьце? — пытліва, зірнуўшы на яго, загаманіў чалавек.
— А тое, што не гальля, а моху наклаў, — адказаў Ганчар.
— Га, вось яно што! Гэта, браток, ад камароў, — адказаў чалавек.
— Гэта, сябар паляўнічы Караба, — сказаў мне Ганчар. — Пазнаёмцеся!
Мы паціснулі адзін аднаму моцна далоні.