Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V.

Агнішча.

Ужо сонцавы праменьні сьвяцілі чырвонай вячэрняй зарніцай, калі мы з Ганчаром селі адпачыць сярод трох вялікіх дубоў.

Ганчар любоўна паглядзеў на дубы, памацаў іх рукой і сказаў:

— Добрыя дубы. Мусіць разам расьлі, стаяць друг ля дружкі, як родныя браты!

І праўда, дубы расьлі адзін ля аднаго на роўным растанку, робячы пасярод сябе вельмі прыемны пакойчык у тры куты з розьніцай той, што ў гэтым пакойчыку замест столі была зялёная, густая страха з іхніх лісьцяў і галін, і замест лавак і стала былі тоўстыя карэньні, на якіх мы паважна расьселіся.

— Вось, бачыце, як добра! — задаволены загаманіў Ганчар, дастаючы з торбы сала, хлеб і бутэльку з самагонам… — У лесе ўсё магчыма знайсьці: і хату, і стол, і лаўкі і яду, — пачаў ён лічыць, — дый што там гаманіць — лес гэта ўсё, каб лесу ня было, дык вось, дальбо,