Перайсці да зместу

Старонка:Тыпы Палесься (1924).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усьлед і калі мы гатовы былі схавацца ў гушчары лесу, да нас даляцеў яго голас:

— Праўда Ганчар?

Той адвярнуўся, зьняў шапку i крыкнуў.

— Лес — праўда-а-а!..

— Таксама і сад! — даляцеў да нас адказ Белашапкі, калі мы былі ўжо ў лесе.

— Хай і сад! — пракрычаў Ганчар.

Ня ведаю, ці чуў яго Белашапка.

Я ішоў і думаў: цікавыя яны людзі і колькі іх тутака захована ў лесе?

Мы йшлі.

Лес шумеў, кланяўся нам сваімі зялёнымі шапкамі і, здаецца, чуць прыметна казаў:

«Сярод маіх грудзей знайдзеш ты, чалавеча, адпачынак і спакой. Болей нідзе»…